Из опыта работы

Из опыта работы Долбик Т.И.

развернуть

Нестандартныя формы 

правядзення ўрокаў пазакласнага чытання 

як спосаб актывізацыі чытацкай дзейнасці

Праблема далучэння дзяцей да чытання ў сучасным свеце стала насіць глабальны характар. Бурнае развіццё такіх выгод цывілізацыі, як радыё, тэлебачанне, камп’ютар, прывяло да істотнага зніжэння ў падрастаючага пакалення цікавасці да чытання. Хоць менавіта чытанне, асабліва мастацкай літаратуры, далучае дзіця да духоўнага досведу чалавецтва, развівае яго розум, акультурвае пачуцці. Чым глыбей і паўней успрыняты чытачом той ці іншы твор, тым большае ўздзеянне на яго асобу ён аказвае.

      Сучасныя школьныя праграмы ў адпаведнасці з вядучым прынцыпам развіваючага навучання ставяць перад настаўнікамі вялікія адукацыйныя і выхаваўчыя задачы. Адно з асноўных патрабаванняў праграмы — не абмяжоўвацца выпрацоўкай у дзяцей пэўных навыкаў, уменняў, а развіваць творчае мыслене дзіцяці, яго здольнасці думаць, адчуваць, супастаўляць, — і такім чынам фарміраваць творчую асобу.

      У сувязі з такой пастаноўкай праблемы навучання асаблівае значэнне набываюць пытанні пазакласнага чытання вучняў, таму што адукаванасць чалавека, яго развітасць непасрэдна залежаць ад умення самастойна набываць веды, пашыраць кола сваіх уяўленняў, ад сфарміраванай патрэбы пастаянна звяртацца да вялікіх скарбаў літаратуры з тым, каб самому знайсці адказы на пытанні.

      Пазакласнае чытанне — гэта мэтанакіраванае самастойнае чытанне вучнямі мастацкай, навукова-пазнавальнай і іншай літаратуры. Яно з’яўляецца неабходным звяном вучэбнага працэсу, важным сродкам маральнага і эстэтычнага выхавання школьнікаў, фарміравання ў вучняў культуры самастойнага чытання.

     Культура самастойнага чытання ўключае ў сябе: шырокае азнаямленне дзяцей з лепшай мастацкай, навукова-пазнавальнай і даведачнай літаратурай; прывіццё вучням неабходных ведаў, навыкаў і ўменняў арыентавацца ў вядомай кнізе; развіццё мастацкага густу кожнага чытача.

      Галоўная мэта пазакласнага чытання ў школе — выхаванне культурнага чытача — чалавека, які пастаянна адчувае духоўную патрэбу ў кнізе і ўмее самастойна задаволіць сваю цікаўнасць: выбраць кнігу і разабрацца ў прачытаным.

     Самастойнае чытанне пашырае кругагляд малодшых школьнікаў, развівае іх мову, садзейнічае глыбокаму, асэнсаванаму засваенню праграмнага матэрыялу. Яно з’яўляецца неабходным момантам у фарміраванні ўстойлівага інтарэсу да кнігі, выхаванні любві да чытання. Адной з задач чытання з’яўляюцца і пытанні выхавання. Гэта выхаванне ў дзяцей глыбокай павагі і любові да Радзімы, гонару за яе магутнасць і прыгажосць, выхаванне гуманізму, дабраты, сяброўства і г. д. Да задач урокаў пазакласнага чытання адносяцца таксама: фарміраванне ў дзяцей асноў дыялектыка-матэрыялістычнага светапогляду ў сувязі з чытаннем навукова-пазнавальных артыкулаў; выхаванне мастацкага густу вучняў, развіццё ў іх пачуцця прыгожага — умення заўважаць і бачыць прыгожае ў прыродзе, у мастацтве, у адносінах людзей, у справах чалавека. Таму лічу выбранную тэму вельмі актуальнай, бо вельмі важна ў пачатковай школе стварыць умовы для праяўлення пазнавальнай актыўнасці вучняў і дасягнення поспеху кожным дзіцем. Вучыцца прыемна, калі адчуваеш поспех. Гэтага можна дасягнуць, выкарыстоўваючы нестандартныя формы правядзення ўрокаў, разнастайныя займальныя метадычныя прыёмы. Менавіта ў пачатковай школе закладваюцца асновы цікавасці да чытання. Таму неабходна стварыць усе ўмовы для таго, каб кніга ўвайшла ў жыццё дзяцей як мага раней і стала штодзённым спадарожнікам маленькіх чытачоў.         

                                 Тыпы ўрокаў пазакласнага чытання

  1. Урокі ўводнага тыпу:
  • праводзяцца, каб выклікаць у вучняў цікавасць да тых твораў, якія трэба прачытаць;
  • прысвячаюцца пэўнай тэме, жанру або творчасці аднаго пісьменніка;
  • можна праводзіць з дапамогай бібліятэкара, а некаторыя — у бібліятэцы, каб пазнаёміць з фондам, размяшчэннем, рознымі відамі каталогаў.
  1. Урокі навучальна-падрыхтоўчага тыпу:
  • праводзяцца, каб фарміраваць першаснае чытацкае ўспры- манне твора вучнямі;
  • скіроўваюць увагу вучняў на стылёвыя асаблівасці, творчую манеру пісьменніка, адметнасць жанру.
  1. Урокі паглыблена-аналітычнага тыпу:
  • набліжаны да звычайных урокаў літаратурнага чытання;
  • праводзяцца па папярэдне распрацаванай сістэме пытан- няў і заданняў, вылучанай праблеме, якую вучні павінны асэнсаваць, самастойна чытаючы твор.
  1. Урокі абагульняльнага тыпу:
  • праводзяцца, каб выпрацаваць у вучняў уменне самастой- на сістэматызаваць і абагульняць матэрыял па пэўнай тэме ці праблеме, параўноўваць творчасць розных аўтараў, творы;
  • прадугледжваюць уключэнне выступленняў вучнняў.

                         Нестандартныя ўрокі пазакласнага чытання

         Асаблівае значэнне ў заахвочванні дзяцей да чытання маюць нестандартныя ўрокі, якія дазваляюць найбольш эфектыўна актывізаваць чытацкую дзейнасць, дапамагаюць вучням убачыць дэталі твора, абагульніць атрыманыя веды, замацаваць іх, праверыць сваю кемлівасць.

        Нестандартны ўрок — гэта «імправізаваныя навучальныя заняткі, якія маюць нетрадыцыйную структуру. Гэта самастойны аўтарскі твор настаўніка, які спрабуе надаць сваім заняткам займальны характар. З аднаго боку, гэтыя ўрокі выпадаюць з агульнага, звыклага шэрагу, з другога — рэалізуюць праграмныя патрабаванні на больш высокім, якасным узроўні».

        Нестандартныя ўрокі ў пачатковых класах займаюць значнае месца. Гэта звязана з узроставымі асаблівасцямі малодшых школьнікаў, гульнявой асновай дадзеных урокаў, арыгінальнасцю іх правядзення. Нестандартныя формы заўсёды з’яўляюцца выйгрышнымі і пры правядзенні адкрытых урокаў, бо ў іх прадстаўлены не толькі гульнявыя моманты, арыгінальная падача матэрыялу, але і занятасць навучэнцаў як пры падрыхтоўцы, так і пры правядзенні ўроку праз розныя формы калектыўнай і групавой працы.

       Асноўныя прынцыпы правядзення нестандартных формаў урокаў:

  • адмова ад шаблонаў у арганізацыі ўрока; максімальнае ўцягванне вучняў у актыўную дзейнасць;  ужыванне розных формаў групавой працы;
  • не забаўляльнасць, а займальнасць і захапленне як аснова эмацыянальнага фону ўрока;
  • стварэнне ўмоў для зносін навучэнцаў як асновы ўнутранай

матывацыі да вучэння;

  • паважлівае стаўленне да дзіцячых ведаў і няведання; ацэнка не толькі ведаў, але і імкнення да іх, кемлівасці.

       Дадзеныя ўрокі патрабуюць папярэдняй падрыхтоўкі як з боку настаўніка, так і з боку навучэнцаў. Падрыхтоўка ўрока ў любой незвычайнай форме складаецца з задумы, вызначэння часавых рамак (урок ці серыя ўрокаў), вызначэння тэмы, тыпу, выбару нетрадыцыйнай формы ўрока з улікам спецыфікі класа і тэмы, узроставых асаблівасцей навучэнцаў, выбару формаў навучальнай працы і самой арганізацыі падрыхтоўкі.

        Настаўнік піша сцэнарый урока з указаннем пэўных мэтаў, інструкцый па правядзенні кожнага этапа, спісу роляў удзельні- каў і рэквізіту, падбірае заданні, пытанні і практыкаванні. Навучэнцы прымаюць самы актыўны ўдзел: падзяляюцца на групы (каманды, экіпажы), рыхтуюць паведамленні на тэму ўрока, складаюць пытанні, крыжаванкі, віктарыны, вырабляюць неабходны дыдактычны матэрыял, элементы гарнітураў, дэкарацый і г. д.

        Для таго каб на ўроку паўстала вольная, творчая атмасфера і ажыццявілася магчымасць выявіць здольнасці, заданні павінны быць незвычайнымі:

 развіваць логіку, вобразнае мысленне, кемлівасць;  адрознівацца ўзроўнем складанасці;  мець практычную значнасць і міжпрадметны змест;  быць займальнымі па форме, змесце, сюжэце ці спосабе рашэння;

 мець нечаканы вынік.

     Пры гэтым яны павінны спрыяць засваенню, удасканаленню навучальных уменняў і навыкаў, быць непасрэдна злучанымі з вывучаемай тэмай.

       Выразнай класіфікацыі, структуры нестандартных урокаў пазакласнага чытання не існуе, бо гэта творчасць кожнага настаўніка, яго аўтарскі твор. Можна казаць толькі пра характэрныя асаблівасці асобных нестандартных форм правядзення ўрокаў пазакласнага чытання.

                                                 Урок-казка

       Такі ўрок можа быць праведзены па сюжэце адной казачнай гісторыі ці некалькіх. Гэта могуць быць народныя казкі, казкі аднаго аўтара ці розных аўтараў на адну тэму. На ўроку-казцы можна здзейсніць падарожжа па казках, у якіх сустракаецца адзін і той жа герой, закладзена адна ідэя, выкарыстоўваюцца аднолькавыя чароўныя рэчы, прадметы. Урок-казка можа аказацца казачным менавіта па форме правядзення, а не па вывучаемых літаратурных творах, калі на ім выкарыстоўваюцца казачныя рэчы, дзецям дапамагаюць выканаць заданні казачныя героі, прамаўляюцца казачныя загаворы.

                                          Урок-падарожжа

       Падарожнічаць можна па старонках адной кнігі; старонках кніг аднаго аўтара; старонках біяграфіі пісьменніка ці паэта; па эпосе, у якой жылі аўтары літаратурных твораў; па краінах, у якіх жылі героі кніг ці пісьменнікі і г. д.

       Ад іншых урокаў падарожжа адрозніваецца наяўнасцю карты, на якой адзначаюцца ўсе станцыі, прыпынкі, пункты, дзе давядзецца пабываць удзельнікам у адпаведнасці з абраным маршрутам. Вызначаецца транспарт для падарожжа — самалёт, аўтобус, веласіпед, машына, касмічны карабель, машына часу, дыван-самалёт і г. д. Вандраванне можа складацца з танцаў, музыкі, тэатралізацыі, уключаць элементы ролевай гульні. Дзеці могуць падарожнічаць усім класам, а могуць разбіцца на групы — экіпажы, каманды і інш.

       Падарожжа — універсальная форма правядзення нестандартных урокаў з навучэнцамі любога ўзросту. Такі ўрок патрабуе вялікай папярэдняй падрыхтоўкі, лагічнай завершанасці, увязкі кожнага этапа з ідэяй урока.

                                        Урок-тэатр (спектакль)

       Назва дадзенай формы ўрока гаворыць сама за сябе. Для таго каб атрымаўся тэатр, неабходны акцёры і гледачы, тэатральныя афішы, дэкарацыі і касцюмы. Задоўга да правядзення ўрока павінен быць падрыхтаваны сцэнарый (па адным творы або калаж з урыўкаў розных твораў), размеркаваны ролі, да- дзены заданні афарміцелям, гледачам і касцюмерам, прадумана, чым запоўніць антракты.

       На ўроку-спектаклі можна чаргаваць драматызацыю розных відаў: чытанне твора па ролях толькі з апорай на інтанацыю; чытанне па ролях з папярэднім апісаннем партрэтаў, адзення, пастаў, жэстаў, інтанацыі, мімікі герояў; пастаноўка «жывых» карцін да твора; складанне сцэнарыя спектакля з вусным апісаннем дэкарацый, мімікі персанажаў; разгорнутае драматычнае прадстаўленне з дэкарацыямі і касцюмамі.

                                                 Урок-крыжаванка

      Асновай урока-крыжаванкі з’яўляецца разгадванне крыжа- ванкі па адным ці некалькіх літаратурных творах. Праца можа спалучацца з літаратурна-ролевай гульнёй, калі самі персанажы будуць задаваць пытанні крыжаванкі; падарожжам, у якім на кожным прыпынку навучэнцы будуць знаходзіць наступнае пытанне крыжаванкі; драматызацыяй фрагментаў твораў, назвы якіх зашыфраваны ў крыжаванцы і г. д.

  Для навучэнцаў 3—4 класаў дадзеная форма ўрока можа прадугдеджваць не толькі разгадванне, але і складанне крыжаванак на вызначаную тэму калектыўна, у малых групах ці парах.

                                            Урок-загадка (віктарына)

      Адгадванне загадак — адзін з любімых заняткаў малодшых школьнікаў. У кожнай загадцы ёсць элемент нявызначанасці, які прыцягвае дзіця, прымушае яго фантазіраваць, выдумляць, развівае ўяўленне, кемлівасць.

      Пры правядзенні ўрока дадзенай формы выкананне кожнага задання суправаджаецца адгадваннем ці складаннем загадкі. У пачатку заняткаў таксама можа прагучаць загадка, адказ на якую дзеці будуць шукаць на працягу ўрока.

       Разгадванне віктарын можа стаць пачаткам групавога задання па розных кірунках: знаёмства з творчасцю пісьменніка, аналіз твора, адзнака паводзін асобнага персанажа, параўналь- ны аналіз герояў розных твораў і г. д.

                                                 Урок-партрэт

       Вынікам правядзення ўрока дадзенай формы павінна стаць стварэнне «партрэта». Гэта можа быць спалучэнне мастацкага малюнка, славеснай характарыстыкі, музычнай выявы літаратурнага героя, пісьменніка ці паэта, асобнага літаратурнага жанру ці твора. «Партрэт» ствараецца шляхам выканання індывідуальных і групавых заданняў пошукавага, творчага характару на ўроку, а таксама праверкі падрыхтаваных на папярэднім этапе хатніх заданняў навучэнцаў.

                                                Урок-конкурс

       Асаблівасцю дадзенага ўрока з’яўляецца эстафетны характар заданняў, калі ад удзелу кожнага залежыць агульны вынік. Клас падзяляецца на каманды, распрацоўваецца сістэма ацэньвання конкурсных заданняў. Выбіраецца журы, у склад якога могуць быць запрошаны бацькі ці старэйшыя школьнікі.

       Спаборніцтва можа праходзіць у форме адной са спартыўных гульняў — футбола, валейбола, калі клас падзяляецца на каманды, а кожны правільны адказ адзначаецца чарговым голам у вароты саперніка. Для правядзення такога «матча» неабходна падрыхтаваць адпаведныя дэкарацыі.

       Урок-конкурс можа быць праведзены як конкурс інсцэніровак, вусных сачыненняў, прэзентацый на тэму ўрока і інш.

                                                  Урок-сустрэча

                                        (прэс-канферэнцыя, інтэрв'ю)

     Пагутарыць з любімым пісьменнікам ці літаратурным героем дзеці могуць з дапамогай імправізаванага тэлемаста, арганізаванага з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій.

      Аўтары і персанажы літаратурных твораў у выкананні навучэнцаў старэйшых класаў ці бацькоў могуць і самі прыйсці ў госці да малодшых школьнікаў на прэс-канферэнцыю ці інтэрв'ю, да якіх дзеці, як сапраўдныя журналісты, рыхтуюцца загадзя: збіраюць інфармацыю пра жыццё і дзейнасць пісьменніка ці паэта, перачытваюць творы, прыдумляюць пытанні.

      Вынікам такога ўрока можа стаць выпуск газет, кніжак-малышак з міні-сачыненнямі навучэнцаў.

                                                          Урок-квз 

                                           (гульня «Што? Дзе? Калі?»)

       Дадзеныя формы ўрока праводзяцца ў адпаведнасці са структурай сваіх тэлевізійных аналагаў. Калі гэта ўрок-КВЗ, то ў ім будуць удзельнічаць каманды, журы. Дзеці загадзя вырабляюць эмблемы, прыдумляюць назвы каманд, дэвізы, прывітанне, рыхтуюць конкурс «Хатняе заданне». Непасрэдна на ўроку праводзіцца размінка, конкурс капітанаў і г. д.

       На ўроку-гульні «Што? Дзе? Калі?» «знаўцы» адказваюць на загадзя падрыхтаваныя пытанні «гледачоў». Неабходны і адпаведны інвентар, музычнае ці мультымедыйнае суправаджэнне.

       Пры аналізе ўрока нетрадыцыйнай формы трэба ацэньваць як вынікі навучання, выхавання, развіцця навучэнцаў, так і карціну зносін — эмацыянальны тонус урока ў зносінах настаўніка з навучэнцамі, навучэнцаў адзін з адным, а таксама ў асобных групах. Аналіз можна праводзіць адразу пасля ўрока ці праз некаторы час, каб праверыць, што засталося ў памя

                                 Структура ўрокаў пазакласнага чытання

       У структуры традыцыйнага ўрока пазакласнага чытання выдзяляюцца наступныя фрагменты:

1. Работа з выставай прачытаных кніг (3—5 мінут)

Мэта — замацаваць у дзяцей уменне мэтанакіравана разглядаць незнаёмыя кнігі, працаваць са зместам. Можна правесці групоўку кніг па пэўных прыкметах. Абмеркаванне тэмы ўрока.

2. Усебаковы аналіз вылучаных кніг (20—25 мінут)

Гэта гутарка па змесце твораў, завочныя падарожжы, клуб вясёлых і знаходлівых, канферэнцыі, віктарыны, інсцэніроўкі, вусныя часопісы і інш.

3. Знаёмства з новымі творамі, жанрамі, тэмамі чытання і пісьменнікамі (15—20 мінут)

Знаёмства з новымі творамі пісьменніка, чые кнігі сёння разглядаліся. Знаёмства з новымі аўтарамі, якія пісалі на да- дзеную тэму. Знаёмства з новымі творамі, творамі іншых жанраў па выбранай тэме.

4. Дамашняе заданне (2—3 мінуты)

Паведамленне тэмы наступнага ўрока пазакласнага чытання, раз’ясненне мэты, прапановы па падрыхтоўцы да ўрока, пошуку кніг і інш.

Вывады

         Далучэнне дзяцей да свету мастацкай літаратуры патрабуе асабістай зацікаўленасці настаўніка, цярплівасці, разнастайнасці метадаў і прыёмаў, педагагічнай мудрасці. Тонкасць, душэўная далікатнасць патрабуецца ад настаўніка, каб кніга стала надзейным, штодзённым спадарожнікам вучняў.

       Мэта ўрокаў пазакласнага чытання — пашырэнне чытацкага кругагляду малодшых школьнікаў, фарміраванне ўменняў працаваць з кнігамі і свабодна арыентавацца ў свеце дзіцячых кніг беларускіх пісьменнікаў, дзіцячых перыядычных выданняў на беларускай мове, выхаванне патрэбы ў самастойным чытанні.

У працэсе работы з кнігаю вучні павінны пазнаёміцца:

 з відамі літаратуры (мастацкая, навукова-мастацкая, навукова-пазнавальная, даведачная літаратура, дзіцячы перыядычны друк);

  з відамі бібліятэчна-бібліяграфічнай дапамогі (кніжная выстава, плакат, рэкамендацыйны паказальнік, картатэка, каталог);

 са знешнімі прыметамі кніг (загаловак, ілюстрацыя, прозвішча аўтара, змест, падзагаловак, прадмова, пасляслоўе, анатацыя, выдавецтва);

  з правіламі гігіены чытання і беражлівых адносін да

   кніг.

Працуючы з кнігай, вучні набываюць наступныя ўменні і навыкі:

  выбіраць кнігу ў адпаведнасці з пастаўленай

   настаўнікам мэтай;

  чытаць самастойна дзіцячыя кнігі;

 вызначаць прыкладны змест незнаёмай кнігі па інфармацыі, змешчанай на вокладцы, тытульным лісце, у прадмове, пасляслоўі, ілюстрацыях;

 карыстацца відамі бібліятэчна-бібліяграфічнай дапамогі.

        

свернуть

Из опыта работы Соловей Л.А.

развернуть

     Прымяненне прыёмаў зваротнай сувязі як эфектыўны метад паспяховасці ўрока

Зваротная сувязь - працэс паведамлення і атрымання каментарыяў аб канкрэтных дзеяннях, сітуацыях, спрэчных пытаннях, якія вядуць да дасягнення мэты. Стварэнне эфектыўнай зваротнай сувязі з'яўляецца асновай навучання школьнікаў. Зваротная сувязь- гэта інструмент, які дае ўяўленне аб тым, як ідзе працэс навучання, інфармуе настаўніка аб дасягненнях і праблемах навучэнцаў, дазваляючы вызначыць узровень дасягнення мэты і вырашэння навучальных задач.

У кнізе амерыканскага псіхолага і педагога Роберта Дж.Марзана зваротная сувязь уваходзіць у пералік дзевяці найбольш эфектыўных стратэгій. Эфектыўная зваротная сувязь павінна быць карэкціруючай па прыродзе, змяшчаць тлумачэнне таго, што навучэнец робіць правільна, а што- няправільна, быць своечасовай. Чым больш аператыўная зваротная сувязь, тым яна больш эфектыўная.

     Зваротная сувязь павінна арыентавацца на пэўны ўзровень ведаў, а не на ўсярэдненую норму, даваць навучэнцам магчымасць для ажыццяўлення іх уласнай зваротнай сувязі. Вучні павінны ўмець эфектыўна ажыццяўляць маніторынг свайго прагрэсу ў працэсе самаацэнкі, заснаванай на зваротнай сувязі, якую прадстаўляе настаўнік.

Бывае, па вачах навучэнца відаць, што ён хоча нешта спытаць, але саромеецца, і тады я пачынаю шукаць прыёмы, каб дапамагчы дзіцяці. А пры арганізаванай зваротнай сувязі важным з’яўляецца тое, што кожны навучэнец атрымлівае неабходную для яго інфармацыю: той, хто мае праблемы, даведваецца, над чым і як яму працаваць, каб засвоіць матэрыял, а моцны вучань атрымае яшчэ больш цікавае заданне, якое можа выходзіць за межы праграмы.

     Я лічу, што менавіта зваротная сувязь з’яўляецца эфектыўным сродкам дыягностыкі дасягненняў вучняў, дазваляе ім аналізаваць сваю вучэбную дзейнасць і спланаваць карэкцыйную работу, індывідуальную траекторыю развіцця. Эфектыўнасць зваротнай сувязі залежыць ад таго, як яна арганізавана на розных этапах урока: планавання, правядзення і аналізу.

Разумець, як сябе адчуваюць вучні, камфортна ім ці не, падабаецца ўрок або наадварот, мне дапамагаюць пэўныя прыёмы і метады. Напрыклад, каб высветліць, што дзеці ведаюць з пройдзенага матэрыялу, я звяртаюся да ўваходнага тэста.

     На мой погляд, эфектыўным з’ яўляецца прымяненне ўваходнага тэста на ўроках сістэматызацыі і абагульнення ведаў для арганізацыі самастойнай карэкцыйнай дзейнасці навучэнцаў. Звычайна аналіз тыповых памылак класа пакідае навучэнцаў безуважнымі, таму што кожнага вучня цікавяць яго асабістыя прабелы ў ведах, а не штосьці ўсярэдненае або абагульненае.

Выканаўшы ўваходны тэст на ўроку сістэматызацыі і абагульнення ведаў, вучань ажыццяўляе самаправерку па эталоне. Памылкі, зробленыя ў тэсце, з’яўляюцца арыенцірам для работы з карэкцыйнай картай, якая размешчана на адваротным баку ўваходнага тэста. Карэкцыйная карта змяшчае заданні для адпрацоўкі дапушчаных вучнем памылак.

     Так, на абагульняючым уроку нямецкай мовы у 3 класе па тэме “Сям’я” быў выкарыстаны ўваходны тэст “Alexanders Familie”. Навучэнцы спачатку праслухалі тэкст, потым атрымалі заданне, у якім неабходна было выправіць памылкі ў тэксце. Аналіз выкананых заданняў паказаў, што навучэнцы добра валодаюць матэрыялам па тэме, але усёж- такі некалькі памылак было зроблена. Кожны вучань праверыў сябе сам і ажыццявіў карэкцыю.

Таксама уваходны тэст я выкарыстоўваю і ў астатніх класах пры праверцы засваення лексічнага і граматычнага матэрыялу.

     Узровень дасягнення пастаўленых на занятках мэт правяраю з дапамогай выхаднога кантролю (гэта яшчэ адзін з прыёмаў зваротнай сувязі), кожнае заданне якога адпавядае крытэрыям ацэньвання, распрацаваным для вывучэння новай тэмы. Вынікі выхаднога тэста служаць арыенцірам для дамашняга задання, якое навучэнцы вызначаюць па карэкцыйнай карце, распрацаванай да гэтага тэста. Поўнае засваенне матэрыялу прадугледжвае вызваленне ад дамашняга задання або выкананне творчага задання па жаданні вучня.

Яшчэ адным дзейсным прыёмам зваротнай сувязі з’яўляецца каментарый настаўніка. Але пры такіх каментарыях трэба быць вельмі далікатным, карэктным і ні ў якім разе не крыўдзіць дзіця, як бы дрэнна яно ні справілася з заданнем. Мы робім заўвагі дзецям куды часцей, чым хвалім іх, а трэба наадварот.

     Часцей за ўсё я даю вусныя каментарыі адказам вучняў або іх пісьмовым работам. Заўсёды пачынаю з таго, што хвалю. Нават самаму слабаму ў класе неабходна сітуацыя поспеху. Пры арганізацыі зваротнай сувязі трэба ўлічваць розныя спосабы ўспрымання інфармацыі навучэнцамі.

На уроку у 3 класе я актыўна выкарыстоўвала прыём “каментарый настаўніка” амаль на працягу усяго ўрока. Дзеці толькі пачынаюць вывучаць нямецкую мову, таму, я лічу, ім асабліва важнымі з’яуляюцца каментарыі і ацэнка настаўніка. Калі дзеці расказвалі пра сваю сям’ю і прэзентавалі свой радавод, я карэктна задавала ім навадныя пытанні, накіроўвала іх, таксама вучыла задаваць пытанні адно аднаму.

     На сваіх уроках я таксама выкарыстоўваю такі прыём, як сігнальная картка. Выкарыстанне сігнальных картак (каляровыя алоўкі, або святлафор) на любым этапе ўрока забяспечвае аператыўную зваротную сувязь. Настаўнік кантралюе дзейнасць усіх вучняў адначасова, па меры неабходнасці ўмешваючыся ў працэс, што дае магчымасць бачыць цэласную карціну паспяховасці.

Тэхніка “Святлафор”- тэхніка самаацэнкі, прычым вельмі інфарматыўная для настаўніка. Найбольш прадукцыйным лічу прымяненне гэтай тэхнікі ў працэсе выкладання новага матэрыялу, пры паўтарэнні і падрыхтоўцы да праверачнай работы. У працэсе выкладання новага матэрыялу я прашу навучэнцаў прасігналізаваць мне аб ступені засваення матэрыялу: “зялёны”- усё зразумела; “жоўты”- ёсць цяжкасці; “чырвоны”- нічога не зразумела. Далей адбываецца аб’яднанне вучняў у групы або пары па прынцыпе “зялёны” з “жоўтым”, дзе першы павінен дапамагчы другому пераадолець цяжкасці, якія ўзніклі. Усіх “чырвоных” я збіраю разам і яшчэ раз тлумачу пройдзены матэрыял. Такое раздзяленне вучняў вельмі карыснае, паколькі любы “жоўты” мае свайго “настаўніка” ў асобе “зялёнага”, “зялёны” мае магчымасць замацаваць свае веды ў працэсе тлумачэння матэрыялу “жоўтаму”, а я сама працую толькі з некалькімі “чырвонымі” вучнямі, якія маюць больш сур’ёзныя праблемы.

     Выкарыстоўваю тэхніку “Святлафор” і пры арганізацыі самастойнай дзейнасці навучэнцаў: “зялёны” — я ўсё зрабіў, гатовы да дадатковага задання, “жоўты” — я яшчэ працую, “чырвоны” — патрэбна дапамога. Такі прыём дапамагае арыентавацца ў тым, заданні якога ўзроўню выкананы навучэнцамі, не ўмешвацца ў самастойную работу школьнікаў і абмяжоўвацца мінімальнымі тлумачэннямі.

Дадзеную тэхніку ў 3 класе я планую паспрабаваць выкарыстаць ужо ў ІІІ чвэрці. Лічу, што дадзены прыём дапаможа мне зацікавіць дзяцей яшчэ больш да вывучэння нямецкай мовы а іх, у сваю чаргу, прывучаць да самастойнасці.

     Увогуле, зваротную сувязь можна прымяняць на любым традыцыйным уроку. І многія настаўнікі праводзяць такія ўрокі. Яны проста не ведаюць, што прымяняюць падобныя метады і прыёмы. Стварэнне адукацыйных сітуацый, заснаваных на зваротнай сувязі, можа быць выкарыстана ў практыцы выкладання ўсіх прадметаў. Зваротная сувязь падыходзіць для работы з навучэнцамі любога ўзросту і любога ўзроўню падрыхтоўкі, карысная як для маладых спецыялістаў, так і для вопытных педагогаў. Сістэмнае выкарыстанне сродкаў зваротнай сувязі забяспечыць атрыманне жаданых вынікаў.

     На заканчэнне хачу адзначыць, што прымяненне прыёмаў зваротнай сувязі на ўроках нямецкай мовы спрыяе:

  • развіццю большасці ўменняў, неабходных не толькі ў вучэбнай дзейнасці, але і ў рэальным жыцці;
  • павышэнню матывацыі да навучання;
  • фарміраванню ў навучэнцаў базавых кампетэнцый і навыкаў самаадукацыі, перш за ўсё камунікатыўнай, ацэначнай і вучэбна-пазнавальнай кампетэнцый;
  • забеспячэнню канструктыўных, бесканфліктных узаемаадносін паміж суб’ектамі адукацыйнага працэсу;
  • захаванню здароўя навучэнцаў праз зніжэнне псіхалагічнага напружання на ўроках;
  • павышэнню асабістай адказнасці вучняў за працэс навучання.

    Спіс выкарыстаных крыніц:

    1.Негматова, М. А. Нетрадиционные формы уроков как способ развития интереса к учебе у детей младшего школьного возраста.

    2.Зенина, И. Н. Нетрадиционные формы и методы проведения уроков в начальной школе / И.Н. Зенина [Электронный ресурс].

    3.Нестандартныя формы работы ў пачатковай школе як умова эфектыўнасці сучаснага ўрока [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://www.nsportal.ru.

    1. http://www.nastaunik.info/node/15221
    2. https://infourok.ru/apisanne-vopitu-pedagagichnay-dzeynasci-vikaristanne-aktinih-priyoma-navuchannya-na-rokah-belaruskay-litaraturi-yak-srodak-aktiv-2512611.html

 

свернуть

Из опыта работы Млынарчик Л.В.

развернуть

Ситуация успеха в обучении и воспитании

на уроках в начальной школе

 

                                                                            Успех меняет человека. Он делает  человека                                                                 уверенным в себе, придает ему достоинство, и человек

                                                         обнаруживает в себе качества, о которых не подозревал

                                                          раньше.

Джойс Бразерс

        Ребенок, идя в образовательное учреждение, надеется добиться признания и рассчитывает заслужить любовь и уважение со стороны учителей и одноклассников. Учителя начальных классов, как никто знают, что в начальной школе очень важно заинтересовать ребенка на новый для них вид учебной деятельности. Малышей можно научить только тогда, когда им интересно. Таким образом, ученик тогда тянется к знаниям, когда переживает потребность в учении, когда им движут здоровые мотивы и интерес, подкрепленные успехом. Ведь успех в учении – единственный источник внутренних сил ребенка, рождающий энергию для преодоления трудностей, желания учиться.

       Василий Александрович Сухомлинский утверждал, что «методы, используемые в учебной деятельности, должны вызывать интерес у ребенка к познанию окружающего мира, а учебное заведение стать школой радости, радости познания, радости творчества, радости общения. Это определяет главный смысл деятельности учителя: создать каждому ученику ситуацию успеха».

      Работая с младшими школьниками, одной из важных целей обучения является развитие личности каждого ребенка, и это возможно, если обучение и воспитание построено таким образом, что доставляет ребенку радость познания. Именно через успех у ребенка развиваются универсальные учебные действия.

      Что такое успех?  Успех – это: 

- импульс к активной работе,

- эмоциональное благополучие,

- становление личности,

- залог положительного отношения к учебе, к труду,

- развитие у учащихся положительной мотивации к учебной деятельности.          С педагогической точки зрения ситуация успеха – это целенаправленное, организованное сочетание условий, при которых создаётся возможность достичь значительных результатов в деятельности как отдельно взятой личности, так и коллектива в целом. Задача учителя в том и состоит, чтобы дать каждому из своих учеников пережить радость достижения, осознать свои возможности, поверить в себя. В переживании ситуации успеха особенно нуждаются учащиеся, испытывающие затруднения в учении. В связи с этим необходимо подбирать такие задания, с которыми учащиеся этой категории могли бы справиться без особых затруднений, и лишь потом переходить к более сложным упражнениям.

             Положительные стороны ситуации успеха:

- повышает мотивацию учения и развивает познавательные интересы;

- стимулирует к высокой результативности труда;

- корректирует личностные особенности, такие как тревожность, неуверенность, самооценку;

- поддерживает в классе благоприятный психологический климат;

- развивает инициативность, креативность, активность. 

      Негативные стороны создания ситуации успеха состоят в том, что ученик может переоценить свои возможности и поставить перед собой такие задачи, которые будут ему непосильны, невыполнимы. 

       В своей работе я активно применяю метод индивидуального и дифференцированного обучения. Класс, в котором работаю, состоит из учеников с неодинаковым развитием и степенью подготовленности, поэтому добиваюсь, чтобы каждый ученик работал в полную меру своих сил, чувствовал уверенность в себе, ощущал радость учебного труда. На уроках часто использую дифференциацию учебных заданий.  Варианты заданий обычно отличаются уровнем трудности, уровнем творчества, объёмом.

       Надежным путем создания ситуаций успеха является коллективная форма обучения. В данном случае действует принцип “Одна голова хорошо, а две лучше”. Часть обучающихся, к сожалению, чувствуют неуверенность в собственных силах, работая самостоятельно, поэтому выполняя работу в паре постоянного или сменного состава, в группе, дети получают возможность справиться с заданием успешно. Кроме того, введение в урок коллективных форм обучения позволяет мне оживить занятие, реализуются коммуникативные потребности учеников.  

   Большое значение в создании ситуаций успеха имеет общая морально-психологическая атмосфера в классе, поскольку это в значительной мере снимает чувство неуверенности, боязни приступить к внешне сложным заданиям. Если взрослые, обладающие большим авторитетом у детей, мало поощряют их за успехи и больше наказывают за неудачи, то в итоге формируется и закрепляется мотив избегания неудачи, который не является стимулом к достижению успехов. Если, напротив, внимание со стороны взрослого и большая часть стимулов ребенка приходится на успехи, то складывается мотив достижения успехов. Поэтому педагогически оправдано создание для школьника ситуации успеха.

        Технологически эта помощь обеспечивается рядом операций, которые создаются вербальными (речевыми) и не вербальными (мимико-пластическими) средствами. Подбадривающие слова и мягкие интонации, мелодичность речи и корректность обращений, так же как открытая поза и доброжелательная мимика, создают в сочетании благоприятный психологический фон, помогающий ребенку справиться с поставленной перед ними задачей. Снятие страха – помогает преодолеть неуверенность в собственных силах, робость, боязнь самого дела и оценки окружающих «Мы все пробуем и ищем, только так может что-то получиться», «Эта работа довольно легкая, этот материал мы с вами проходили». В течение всего урока я часто произношу слова: «хорошо», «отлично», «молодец», «умница». В конце концов, ребенок поверит учителю и станет принимать его реплики как само собой разумеющуюся оценку. Я заслужил эти слова, и все время буду доказывать, что я «молодец»!

      В течение занятия я обязательно использую устную похвалу:

- Ты очень постарался!

- Благодарю за работу!

- Ребята, я горжусь вами!

- Ты меня порадовал!

- Уже намного лучше!

- Продолжай также хорошо работать!

        На занятиях я использую и коллективную похвалу – учащиеся хлопают ученику, который дал правильный ответ на трудный вопрос, справился с каким-то сложным заданием. Ребята радуются и малейшим достижениям своих одноклассников. Общая радость состоит в том, чтобы ученик достиг нужной для себя реакции коллектива. Она может быть подготовленной учителем или спонтанной, заметной или незаметной. Общей радостью считают только те реакции коллектива, которые дают возможность ребенку почувствовать себя удовлетворенным, стимулируют его усилия. Общая радость – это прежде всего эмоциональный отклик окружающих на успех члена своего коллектива.

      Педагогу очень важно знать, какой эмоциональный фон преобладает в классном коллективе в течение учебного дня, и насколько успешно оценивают свои учебные достижения обучающиеся. Этому способствует рефлексия, к которой я подвожу учащихся в конце урока, на уроках использую самооценку и взаимооценку.

        Как создать «ситуацию успеха» на уроке? Приемов много. Я расскажу о наиболее интересных, нестандартных приёмах.

  1. «Похвала».

     Результаты многочисленных научных исследований указывают на то, что и для учащихся  еще более, чем для взрослых, важна психологическая атмосфера, в которой они находятся. Поэтому надо стараться поощрить даже небольшой успех ученика, отметить (хотя бы добрым словом) его личные достижения.

  1. «Снятие страха».

     Помогает преодолеть неуверенность в собственных силах, робость, боязнь самого дела и оценки окружающих.

«Мы все пробуем и ищем, только так может что-то получиться».

«Люди учатся на своих ошибках и находят другие способы решения».

«Контрольная работа довольно легкая, этот материал мы с вами проходили».

  1. «Авансирование успешного результата».

     Помогает учителю выразить свою твёрдую убежденность в том, что его ученик обязательно справиться с поставленной задачей. Это, в свою очередь, внушает ребенку уверенность в свои силы и возможности.

«У вас обязательно получится»;

«Я даже не сомневаюсь в успешном результате».

  1. «Внесение мотива».

      Показывает ребенку ради чего, ради кого совершается эта деятельность, кому будет хорошо после выполнения.

«Без твоей помощи твоим товарищам не справиться…»;

  1. «Персональная исключительность».

     Обозначает важность усилий ребенка в предстоящей или совершаемой деятельности.

«Только ты и мог бы…»;

«Только тебе я и могу доверить…».

- Сегодня на уроке мы с вами говорили о дружбе людей и животных. Дома напишите сочинение о любимом животном.

- Маша, ни к кому, кроме тебя, я не могу обратиться с этой просьбой. Найди к следующему уроку в интернете фотографии о дружбе людей и животных. Хорошо?

- Света, только ты сможешь написать небольшое стихотворение о животном. Напиши, пожалуйста, к следующему уроку.

  1. «Умышленная ошибка» («ловушка»).

   Этот прием хорош тем, что, во-первых, разрушается миф о всезнайстве учителя; во – вторых, весь класс стимулируется к работе.

  1. «Высокая оценка детали».

      При выполнении самостоятельных заданий, учитель подходит к ребёнку и говорит: «Тебе правильно удалось задание…», «Похвалы заслуживает вторая часть твоей работы». Этот приём помогает эмоционально пережить успех не результата в целом, а какой-то его отдельной детали.

  1. «Скрытое инструктирование».

      Помогает ребенку избежать поражения. Достигается путем намека, пожелания «Возможно, лучше всего начать с …» «Выполняя работу, не забудьте о …».

  1. «Поделись успехом».

     После выставления отметок за проверку знаний, учитель спрашивает хорошо успевающих ребят:

- Как ты готовился к диктанту? Что помогло тебе написать его хорошо?

Подобные рассказы помогают делиться успешными ситуациями. Дети учат себя сами.

  1. «Заражение».

      «Заразить» коллектив интеллектуальной радостью можно в том случае, если успех отдельного школьника станет стимулом для успеха других, перерастет в успех многих, а осознание этого успеха вызовет радость всех.

      Таким образом, на уроке создаются ситуации успеха, условия для развития личности ученика, развития мотивации личности к познанию и творчеству, обеспечения эмоционального благополучия учащегося, приобщения их к общечеловеческим ценностям. Негативные стороны создания ситуации успеха состоят в том, что ученик может переоценить свои возможности и поставить перед собой такие задачи, которые будут ему непосильны, невыполнимы.

        В заключении хочется отметить, ребенок приходит в школу преисполненный желания учиться.  Успех является источником внутренних сил ребенка, рождающий энергию для преодоления трудностей. На основе этого, можно сделать вывод: успех в учебе – завтрашний успех в жизни!

свернуть
поделиться в:
Президент Республики Беларусь https://president.gov.by/ru
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь https://pravo.by/
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг и административных процедур организациями Республики Беларусь http://качество-услуг.бел/