Штогод навучэнцы нашай школы здзяйсняюць падарожжы па сцежках роднай краіны. Гэты навучальны год не выключэнне. У рамках Тыдня турызму і краязнаўства 30 мая вучні пачатковых класаў адправіліся ў паход "Па родных мясцінах". Падчас паходу вучні наведалі помнік загінуўшым воінам-землякам. Затым іх шлях ішоў да рачулкі Чырвоная Дзяўчына, дзе вучні даведаліся пра паходжанне назвы. Апошнім прыпынкам вандроўнікаў стала маляўнічая сажалка за вёскай.
Турыстычны паход "Па родных мясцінах"
30.05.2024