"Родны край вачамі паэтаў" - пад такой назвай прайшла літаратурная гадзіна ў школьным гісторыка-краязнаўчым музеі. Вучні 4 класа спаборнічалі ў чытанні вершаў розных аўтараў - ад вядомых паэтаў да сваіх землякоў. У выкананні дзяцей прагучалі вершы Я.Коласа, Я.Купалы, М.Танка, В.Віткі, у якіх паэты выказвалі сваю любоў да Радзімы і роднай мовы. Падчас мерапрыемства вучні азнаёміліся з кніжнай выставай "Творы Васіля Віткі". Кожны вучань зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.
Родны край вачамі паэтаў
30.11.2023