Кніга выхоўвае найлепшыя і найважнейшыя якасці—чуласць, дабрыню, сяброўства, павагу да старэйшых, смеласць, шчырасць, спагаду, любоў да прыроды, людзей, Радзімы, узаемадапамогу, адказнасць. У бібліятэцы ДУА “Акцябрская базавая школа імя В.Віткі”для вучняў 1 класа бібліятэкар правяла экскурсію па бібліятэцы.
Прыемным адкрыццём для іх стаў фармуляр чытача. Дзеці былі актыўнымі ў конкурсе загадак пра кнігі, яны з лёгкасцю адказалі на пытанне, як зберагчы і адрамантаваць кнігу. Першакласнікі выбралі для прачытання тыя кнігі і часопісы, якія найбольш іх зацікавілі. На развітанне юныя чытачы атрымалі ў падарунак прыгожыя і карысныя закладкі.